Бацькі, часцей нагадвайце сваім дзецям пра правілы бяспекі

PDFПечатьE-mail

На парозе лета, сонца сагравае і радуе нас сваімі цяплом і святлом. Дома сядзець не хочацца – значыць, самы час сустрэцца з сябрамі і пагуляць на вуліцы! Толькі вось і тут трэба выконваць асцярожнасць! Дарагія бацькі, праверце, наколькі добра вашы дзеці ведаюць правілы бяспекі, якія трэба выконваць у двары і ў горадзе. Напомніце ім, што вяртацца ўвечары дадому лепш у кампаніі, хадзіць аднаму па вуліцы ў цёмны час сутак небяспечна! Супрацоўнікі Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць асноўныя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, калі вы, альбо вашы дзеці ўсё ж такі апынуліся на вуліцы позна і без суправаджэння:

-Выбіраючы маршрут варта пазбягаць дарог праз глухія двары, пусткі, будоўлі, лесапарк, малалюдныя і дрэнна асветленыя месцы;

-Апынуўшыся ў малалюдным квартале, варта ісці пасярэдзіне вуліцы, каб паменшыць небяспеку нечаканага нападу;

-Убачыўшы наперадзе групу людзей, падазроны аўтамабіль або дзіўнага мінака, варта перайсці на іншы бок вуліцы ці змяніць маршрут;

-Калі нехта ідзе за вамі і спрабуе загаварыць, варта перайсці на другі бок вуліцы, зайсці ў грамадскае месца (краму, школу, кафэ) і звярнуцца за дапамогай да дарослых, якія там працуюць;

-Калі вы перакананыя, што вам пагражае небяспека, калі незнаёмец спрабуе вас схапіць ці пагражае, варта бегчы, шумам і крыкам прыцягваць увагу, стукаць па колах аўтамабіляў, каб спрацавала сігналізацыя, стукаць у вокны.

Паважаныя мамы и таты! Некалькі простых саветаў, як навучыць дзяця бяспечным паводзінам:

-Штодня нагадвайце дзіцяці аб правілах бяспечных паводзін;

-Выкарыстоўвайце для гэтага адпаведныя сітуацыі: на вуліцы, у хатняй абстаноўцы, у падарожжы;

-Тлумачце дзіцяці ўсё, што адбываецца вакол, каментуйце, чаму трэба паступаць так, а не інакш;

-Важна памятаць: забарона хутчэй дасць стымул дзіцяці паспрабаваць у вашу адсутнасць тое, што нельга, таму казаць пра бяспеку трэба ў давернай манеры. Ні ў якім разе не пагражаць і не запалохваць. Калі хочаце навучыць дзіця правілам бяспекі, перш за ўсё, выконвайце іх самі!

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@uomrik.gov.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color