Міжнародны дзень роднай мовы

PDFПечатьE-mail

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы у расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

(П. Панчанка)

21.02.2020, як і ва ўсім свеце, у нашай школе адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Пачаўся ён з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”.

Вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе батлеечнай лялькі “З вуснаў батлеечнай лялькі”, праведзенай загадчыкам філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына” Сярболінай Настассяй Мікалаеўнай.

На перапынках таксама гучала родная мова, і вучні нашай школы спрабавалі адгадаць, як на беларускай мове гучыць тое ці іншае слова. Заданне здалося не такім жа і лёгкім, таму што значэнне многіх слоў, на жаль, нашы школьнікі не ведалі.

А для вучняў 7-8-х класаў дзесяцікласнікі праінсцэніравалі ўрывак з п’есы В.Вольскага “Несцерка”.

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@uomrik.gov.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color