Районное методическое объединение учителей белорусского языка и литературы

PDFПечатьE-mail

Метадычны дыялог уключаў актуальныя пытанні, звязаныя    з ўдасканалеваннем прафесіяналізму педагогаў на аснове ўключэння іх у дзейнасць па засваенні сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў  “Беларуская мова” і  “Беларуская літаратура”.    Тамара Францаўна Пшэннік ў сваім выступленні  адзначыла: “Сучаснае дзіця – гэта дзіця свету. “Не навязвайце свае метады навучання вашым дзецям, бо яны нарадзіліся ў іншы час” – гаворыцца ў адной старажытнай прыказцы. Дваццаць першае стагоддзе – гэта час іншых магчымасцей, час іншых захапленняў – і дзеці зусім іншыя. Але і ў гэтых умовах сучасны настаўнік павінен умець зрабіць усё так, каб абудзіць і захаваць цікавасць да роднай мовы. Вось як вучні ўяўляюць ідэальны ўрок. менш працаваць па падручніку, пажадана, каб на ўроку адбывалася нешта цікавае: выкарыстоўваліся камп’ютарныя вучэбныя праграмы і гульні, вучэбныя фільмы, адбывалася праца ў групах і дыскусіі, ствараліся калажы і праекты, праводзіліся гульні з элементамі драматызацыі. Ім хацелася б слухаць і развучваць сучасныя песні на беларускай мове. Такім чынам, у навучэнцаў ёсць жаданні, у педагогаў ёсць магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.

Настаўнікі наведалі адкрыты вучэбны занятак  па беларускай мове ў V «Б” класе  з выкарыстаннем заданняў створаных з дапамогай  канструктара  LearningApps.org .

Наталля Уладзіміраўна  Карунцова прадэманстравала магчымасці   інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у вырашэнні праблем асобасна-прафесійнага развіцця педагога, метадычныя падыходы да выкарыстання рэсурсаў і магчымасцяў сеткі Інтэрнэт у навучанні беларускай мове і літаратуры  падчас правядзення  майстар-класа “Выкарыстанне  інтэрактыўных метадаў у рабоце настаўніка і класнага кіраўніка”

У канцы паседжання настаўнікі падзяліліся  ідэямі з вопыту работы, дамовіліся аб стварэнні і выкарыстанні воблачнага сэрвісу для  далейшай сумеснай працы  па  папаўненню і    выкарыстанню  метадычных напрацовак, абмеркавалі надзённые пытанні.

ДА НОВЫХ
СУСТРЭЧ, КАЛЕГІ !

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@uomrik.gov.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color