«Красненскi кiрмаш вiтае гасцей»

PDFПечатьE-mail

На Красненскі на кірмаш

Запрашаем, госці, вас,

Усе, хто ў полі не ляніўся

Могуць працай пахваліцца

Усе заходзьце на кірмаш-

Шчыра запрашаем вас!

Такiмi прыгожымi словамi запрасiлi ўсiх прысутных вядучыя кiрмашу ў нашай школе, якi у гэтым годзе меў назву « Красненскi кiрмаш вiтае гасцей» i быў прысвечаны Году малой радзiмы.

Распачалося свята ў актавай зале, дзе вучнi 8-11 класаў паказвалi маленькi ўрывак з беларускiх абрадавых святаў, дзе гасцей вiтаюць хлебам  цi караваем.

Беларускi народ гасцiнна сустракае гасцей на любыя святы, таму вучнi  дэманстравалi урывак з Купалля, Вялiкадня, Калядаў, кiрмашу i г.д.

Прадоужыўся кiрмаш на карыдорах 1i 2 паверха, дзе вучнi 1-7 класау разам з бацькамi запрашалi купiць у iх смачныя стравы: пiрагi i пончыкi,хрушчы I арэшкi, кручонiкi i баранкi! Нават дранiкi i калдуны,сала i каўбасы!

Восеньскi кiрмаш у нашай школе праходзiў гучна и весела. Нiхто не пайшоў без патрэбных и смачных пакупак. Кiрмаш прынёс шмат пазiтыўных, яскравых, незабыўных эмоцый ад свята.

Дзякуем вучням, бацькам, бабулям и дзядулям за прыгожае, яскравае, вясёлае свята. Частка вылучаных сродкаў на кiрмашы будзе выкарыстана на пакупку салодкiх падарункаў для дзяцей-iнвалiдаў i выхаванцаў ЦКРiР г. Маладзечна.

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@uomrik.gov.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color